Маракі зьяўляюцца ваеннапалоннымі й суду не падлягаюць – кіраўнік МЗС Украіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        27.11.2018 12:02
                    
                                 
                
                
                    «Паколькі ваеннапалонных судзіць нельга, гэта маразм, але Расея гэта робіць».
                
                
                    
                         Міністар замежных спраў Украіны Павел КлімкінPAP/EPA/MYKHAILO MARKIV/POOL
Міністар замежных спраў Украіны Павел КлімкінPAP/EPA/MYKHAILO MARKIV/POOL
                     
                
                
                
               
                
                         Украінскія маракі, якіх затрымалі ў Расеі, зьяўляюцца ваеннапалоннымі й суду не падлягаюць, заявіў у аўторак, 27 лістапада, міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін.
«Паколькі ваеннапалонных судзіць нельга, гэта маразм, але Расея гэта робіць», – сказаў міністар.
Ён таксама адзначыў, што цяпер важна абараніць іх хаця б на бліжэйшыя дні. Для гэтага вядуцца перамовы з Чырвоным Крыжам.
Клімкін таксама адзначыў, што МЗС выкарыстоўвае розныя каналы для атрыманьня інфармацыі аб украінскіх мараках.
Сёньня раніцай затрыманых украінскіх маракоў павезьлі ў суд Сімфэропаля.
Нагадаем, увечары 25 лістапада ля Керчанскага моста спэцназ РФ захапіў тры ўкраінскія караблі. У выніку былі параненыя шэсьць украінскіх вайскоўцаў. ФСБ Расеі абвінаваціла ўкраінскі бок у «небясьпечных манэўрах» падчас заходу ў «закрытую акваторыю тэрытарыяльнага мора РФ».
паводле корреспондент/вс