Больш за 550 чалавек былі параненыя ў выніку землятрусу ў Іране
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.11.2018 17:17
Землятрус адбыўся на глыбіні 10 кілямэтраў, а яго эпіцэнтар знаходзіўся ў правінцыі Керманшах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: Tumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain
Больш за 550 чалавек былі параненыя ў выніку землятрусу ў Іране
Землятрус адбыўся на глыбіні 10 кілямэтраў, а яго эпіцэнтар знаходзіўся ў правінцыі Керманшах.
У выніку землятрусу магнітудай 6,4 бала паводле шкалы Рыхтэра, які адбыўся ў заходняй частцы Ірана, параненыя былі больш за 550 чалавек.
Штуршкі таксама адчуваліся ў сталіцы Іраку – Багдадзе й горадзе Арбіл у іракскім Курдыстане.
Па дадзеных геалягічнага інстытуту ЗША, землятрус адбыўся на глыбіні 10 кілямэтраў, а яго эпіцэнтар знаходзіўся ў правінцыі Керманшах.
Іранскі Чырвоны Крыж накіраваў у найбольш пацярпелыя рэгіёны выратавальныя каманды й дапамогу.
У мінулым годзе падчас землятрусу ў правінцыі Керманшах былі забітыя сотні людзей. Тады сіла штуршкоў сягала 7,3 балаў.
аз
У выніку землятрусу магнітудай 6,4 бала паводле шкалы Рыхтэра, які адбыўся ў заходняй частцы Ірана, параненыя былі больш за 550 чалавек.
Штуршкі таксама адчуваліся ў сталіцы Іраку – Багдадзе й горадзе Арбіл у іракскім Курдыстане.
Па дадзеных геалягічнага інстытуту ЗША, землятрус адбыўся на глыбіні 10 кілямэтраў, а яго эпіцэнтар знаходзіўся ў правінцыі Керманшах.
Іранскі Чырвоны Крыж накіраваў у найбольш пацярпелыя рэгіёны выратавальныя каманды й дапамогу.
У мінулым годзе падчас землятрусу ў правінцыі Керманшах былі забітыя сотні людзей. Тады сіла штуршкоў сягала 7,3 бала.
аз