Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія памежнікі атакавалі ўкраінскія караблі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.11.2018 12:07
Правакацыйныя дзеяньні з боку Расійскай Фэдэрацыі ў Азоўскім моры перайшлі мяжу і сталі агрэсіўнымі.
Foto: www.facebook.com/navy.mil.gov.ua

З такім зваротам выступілі ўлады Украіны.

Прэсавая служба ВМС Украіны паведаміла, што 25 лістапада караблі Ваенна-марскіх сіл УС Украіны ў складзе двух малых браніраваных артылерыйскіх катэраў і рэйдавага буксіра ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порта Адэсы ў порт Марыупаль.

«Пра намер ажыцьцяўляць пераход загадзя было паведамлена ў адпаведнасьці з міжнароднымі нормамі ў мэтах забесьпячэньня бясьпекі суднаходзтва. Аднак, насуперак Канвэнцыі ААН па марскім праве і Дамове паміж Украінай і Расійскай Фэдэрацыяй аб супрацоўніцтве ў выкарыстаньні Азоўскага мора і Керчанскага праліва, памежныя караблі РФ ажыцьцявілі адкрыта агрэсіўныя дзеяньні супраць караблёў ВМС ВС Украіны. Расейскія памежнікі правялі таран украінскага рэйдавага буксіра. У выніку пашкоджаны галоўны рухавік карабля, ашалёўка ды агароджа, страчаны выратавальная лодка. Дыспэтчарская служба акупантаў адмаўляецца забясьпечыць права свабоды суднаходзтва, гарантаванае міжнароднымі дамовамі».

«РФ у чарговы раз прадэманстравала сваю агрэсіўную сутнасьць і поўнае грэбаваньне нормамі міжнароднага права. Усе незаконныя дзеяньні расейскага боку фіксуюцца будуць перададзены кампэтэнтным міжнародным органам», – гаворыцца ў паведамленьні прэс-цэнтра Камандаваньня ВМС УС Украіны.

Міністэрства замежных спраў Украіна заявіла, што агрэсіўныя дзеяньні Расеі патрабуюць выразнай рэакцыі міжнароднай супольнасьці.

У сваю чаргу Фэдэральная служба бясьпекі РФ заявіла, што тры караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Расеі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт