Нямеччына ўвяла санкцыі супраць Саудаўскай Арабіі за забойства Хашкаджы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.11.2018 16:33
                    
                    ФРГ цалкам спыняе экспарт зброі ў ісламскае каралеўства й закрывае ўезд 18 падданым Саудаўскай Арабіі.
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямеччына ўвяла санкцыі супраць Саудаўскай Аравіі за забойства Хашкаджы
Нямеччына ўвяла абмежавальныя меры ў дачыненьні да Саудаўскай Арабіі з-за забойства публіцыста Джамаля Хашкаджы.
Фэдэральнае Міністэрства эканомікі краіны паведаміла, што ФРГ цалкам спыняе экспарт зброі ў ісламскае каралеўства. У прэс-рэлізе адзначаецца, што адмененыя будуць нават пастаўкі паводле раней падпісаных кантрактаў з Эр-Рыядам.
Акрамя таго, Бэрлін закрыў уезд 18 падданым Саудаўскай Арабіі, якія, як мяркуецца, датычныя да забойства Джамаля Хашкаджы ў генконсульстве каралеўства ў Стамбуле.
Як паведамлялася, у забойстве апазыцыйнага публіцыста Джамаля Хашкаджы, якое было зьдзейсьнена 2 кастрычніка, падазраецца бліжэйшы асяродзьдзе насьледнага прынца Каралеўства Саудаўская Арабія Мухамэда бін Салмана.

вс