Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне пачаўся працэс 94-гадовага ахоўніка канцлягеру Штутгоф

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.11.2018 15:02
Чалец SS Ёган Р. з чэрвеня 1942 да верасьня 1944 году працаваў ахоўнікам у канцлягеры.

Сёньня ў акруговым судзе ў Мюнстэры пачаўся працэс 94-гадовага ахоўніка канцлягеру Штутгоф. Пракуратура абвінавачвае яго ў саўдзеле ў забойстве некалькіх сотняў польскіх і габрэйскіх вязьняў.
Чалец SS Ёган Рэбогн з чэрвеня 1942 да верасьня 1944 году працаваў ахоўнікам у канцлягеры. Ён ахоўваў вязьняў на тэрыторыі лягеру і падчас прац. Пракуратура сьцьвярджае, што сабрала доказы неаспрэчнай віны мужчыны. У ходзе сьледзтва супраць эсэсмана былі дапытаныя больш за тысячу сьведак.
Паколькі абвінавачаны ў момант зьдзяйсьненьня злачынства меў менш, чым 21 год, працэс праходзіць у судзе для непаўнагадовых.
Праз канцлягер Штутгоф прайшлі 110 тысяч чалавек з 28 краін. Лічба ахвяр – 65 тысяч чалавек, з іх каля 28 тысяч – гэта габрэі.
Да 2011 году нямецкія суды апраўдвалі былых ахоўнікаў ці працаўнікоў канцлягераў, паколькі не маглі даказаць іх віну. Пераломным стаў прысуд у 2011 годзе Джона Дзем’янюка з лягеру ў Сабіборы. Яго прызналі саўдзельнікам у забойстве 28 тысяч габрэяў і прыгаварылі да пяці гадоў турмы, нягледзячы на адсутнасьць непасрэдных доказаў яго віны.

Сёньня ў акруговым судзе ў Мюнстэры пачаўся працэс 94-гадовага ахоўніка канцлягеру Штутгаф. Пракуратура абвінавачвае яго ў саўдзеле ў забойстве некалькіх сотняў польскіх і габрэйскіх вязьняў.

Чалец SS Ёган Р. з чэрвеня 1942 да верасьня 1944 году працаваў ахоўнікам у канцлягеры. Ён ахоўваў вязьняў на тэрыторыі лягеру і падчас прац. Пракуратура сьцьвярджае, што сабрала доказы неаспрэчнай віны мужчыны. У ходзе сьледзтва супраць эсэсмана былі дапытаныя больш за тысячу сьведак.

Паколькі абвінавачаны ў момант зьдзяйсьненьня злачынства меў менш, чым 21 год, працэс праходзіць у судзе для непаўнагадовых.

Праз канцлягер Штутгаф прайшлі 110 тысяч чалавек з 28 краін. Лічба ахвяр – 65 тысяч чалавек, з іх каля 28 тысяч – гэта габрэі.

Да 2011 году нямецкія суды апраўдвалі былых ахоўнікаў ці працаўнікоў канцлягераў, паколькі не маглі даказаць іх віны. Пераломным стаў прысуд у 2011 годзе Джона Дзем’янюка з лягеру ў Сабіборы. Яго прызналі саўдзельнікам у забойстве 28 тысяч габрэяў і прыгаварылі да пяці гадоў турмы, нягледзячы на адсутнасьць непасрэдных доказаў яго віны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт