Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Грузія разьвіваюць супрацу паміж парлямэнтамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2018 17:26
Старшыня Сэйму Польшчы Марэк Кухціньскі прыбыў з двухдзённым афіцыйным візытам у Грузію.
Старшыня Сэйму Польшчы (ніжняй палаты парлямэнту) Марэк КухціньскіСтаршыня Сэйму Польшчы (ніжняй палаты парлямэнту) Марэк КухціньскіPAP/Darek Delmanowicz

Польшча й Грузія разьвіваюць супрацу паміж парлямэнтамі
Старшыня Сэйму Польшчы (ніжняй палаты парлямэнту) Марэк Кухціньскі прыбыў з двухдзённым афіцыйным візытам у Грузію. У плянах, у прыватнасьці, падпісаньне старшынямі парлямэнтаў абедзьвюх краін статуту Парлямэнцкай асамблеі Польшчы й Грузіі.
«Мы ўмацоўваем наша партнэрства, разьвіваем супрацоўніцтва й сяброўства паміж нашымі народамі, – напісаў Марэк Кухціньскі на сваім профілі ў сетцы Tweeter.
У аўторак, 6 лістапада, старшыня Сэйму ўскладзе кветкі да помніка прэзэдэнту Польшчы Леху Качыньскаму й да Мэмарыяла ў памяць аб загінуўшых за адзінства Грузіі.
Падчас свайго знаходжаньня ў Тбілісі Марэк Кухціньскі таксама прыме ўдзел у адкрыцьці польскай бібліятэкі ў будынку Нацыянальнай парлямэнцкай бібліятэкі Грузіі.

Старшыня Сэйму Польшчы (ніжняй палаты парлямэнту) Марэк Кухціньскі прыбыў з двухдзённым афіцыйным візытам у Грузію. У плянах, у прыватнасьці, падпісаньне старшынямі парлямэнтаў абедзьвюх краін статуту Парлямэнцкай асамблеі Польшчы й Грузіі.

«Мы ўмацоўваем наша партнэрства, разьвіваем супрацоўніцтва й сяброўства паміж нашымі народамі», – напісаў Марэк Кухціньскі на сваім профілі ў сетцы Tweeter.

У аўторак, 6 лістапада, старшыня Сэйму ўскладзе кветкі да помніка прэзэдэнту Польшчы Леху Качыньскаму й да Мэмарыяла ў памяць аб загінуўшых за адзінства Грузіі.

Падчас свайго знаходжаньня ў Тбілісі Марэк Кухціньскі таксама прыме ўдзел у адкрыцьці польскай бібліятэкі ў будынку Нацыянальнай парлямэнцкай бібліятэкі Грузіі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт