Logo Polskiego Radia
Print

У Паўднёвай Дакоце прыведзена ў выкананьне сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2018 12:17
Гэта першы выпадак кары сьмерці з 2012 у гэтым амэрыканскім штаце.
www.pixabay.com/CC0

У Паўднёвай Дакоце прыведзена ў выкананьне сьмяротнае пакараньне
Гэта першы выпадак кары сьмерці з 2012 у гэтым амэрыканскім штаце.
Пры дапамозе сьмяротнага ўколу быў забіты 56-гадовы Родні Бэжэй. 18 гадоў таму ў штаце Аклахома яго брат таксама быў пакараны сьмерцю.
Родні Бэжэй быў прыгавораны да кары сьмерці пасьля забойства ў 2011 годзе турэмнага ахоўніка падчас няўдалай спробы ўцёку з турмы, дзе ён адбываў пажыцьцёвае зьняволеньне за спробу двух забойстваў і адзін гвалт.
Панядзелкавая экзэкуцыя спазьнілася на пяць гадзін, а сьмяротнік, паводле сьведак, на столькі зьмірыўся з прысудам, што прыйшоўшы ў пакой сьмерці пажартаваў: «Прашу прабачэньня за спазьненьне, але я быў у корках».
Яго старэйшы брат быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня за забойства настаўніка матэматыкі, у якога хацеў скрасьці аўтамабіль.
Родні Бэжэй зьяўляецца 19 сьмяротнікам у ЗША, у дачыненьні да якога была зьдзейсьнена кара сьмерці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт