Улады Францыі зьбіраюцца прывезьці ў краіну дзяцей францускіх джыхадыстаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        24.10.2018 12:59
                    
                    Францускія ўлады баяцца, што ў Сырыі дзеці радыкалізуюцца.
                
                         PAP/EPA/GUILLAUME HORCAJUELO/POOL
PAP/EPA/GUILLAUME HORCAJUELO/POOL
                     
Niezależna.pl
Улады Францыі зьбіраюцца прывезьці ў краіну дзяцей францускіх джыхадыстаў, схопленых курдыйскімі сіламі на паўночным усходзе Сырыі – паінфармавалі ўчора крыніцы ў францускіх уладах. Паводле іх, першыя перасяленьні магчымыя яшчэ сёлета.
Паводле ўступнай інфармацыі, у Сырыі знаходзяцца каля 60 францужанак, у тым ліку 40 жанчын з прыблізна 150 дзецьмі, пераважная большасьць якіх мае менш чым 6 гадоў.
Дзяцей будуць перасяляць пасьля вывучэньня кожнага выпадку асобна. Згоду на вяртаньне дзіцяці ў Францыю павінна будзе даць маці.
«Мы думаем пра дабро гэтых дзяцей», – падкрэсьліў адзін з ананімных прадстаўнікоў францускага ўраду. Францыя не згаджаецца прымаць назад францускіх баевікоў і іх жонак, але хоча прадпрыняць крокі ў дачыненьні да іх дзяцей, бо баіцца, што ў Сырыі яны радыкалізуюцца.

Niezależna.pl/ав