Logo Polskiego Radia
Print

ЗША намераны выйсьці з дамоўленасьці аб ракетах сярэдняй дальнасьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.10.2018 14:55
Дамова аб ліквідацыі ракет была падпісаная ў 1987 годзе Р. Рэйганам і М. Гарбачовым.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакFoto: pixabay.com

Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў аб намеры ЗША выйсьці з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасьці. Рашэньне амэрыканцы намераныя перадаць расейскім уладам на працягу бліжэйшых дзён. Белы дом тлумачыць, што Расея здаўна парушае пагадненьне, а Кітая яно агулам не датычыць.

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй дальнасьці была падпісаная ў 1987 годзе прэзыдэнтамі Рональдам Рэйганам і Міхаілам Гарбачовым. Дакумэнт забараняе ўзбраеньне ракетамі дальнасьці ад 500 да 5500 кілямэтраў, у тым ліку з ядзернымі боегалоўкамі.

Пра выхад ЗША з дамоўленасьці павінен паведаміць расейскія ўлады дарадчык прэзыдэнта Трампа па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан, які на гэтым тыдні намераны зьдзейсьніць падарожжа ў Маскву.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт