Экс-консул Польшчы прысуджаны да пажыцьцёвага за забойства цёшчы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.10.2018 17:08
                    
                    77-гадовая мільярдэрка й яе шафёр былі застрэленыя ў Ніцы сярод белага дня 6 мая 2014 году.
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Экс-консул Польшчы прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства цёшчы
Францускі суд прыгаварыў былога ганаровага консула Польшчы ў Манака Войцеха Яноўскага да пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства сваёй цёшчы Элен Пастор – найбагацейшай жанчыны Манака. 77-гадовая мільярдэрка й яе шафёр былі застрэленыя ў Ніцы сярод белага дня 6 мая 2014 году. Да пажыцьцёвага тэрміну прыгавораныя таксама два іншыя чалавекі, які выконвалі заказ на забойства.
Войцех Яноўскі быў ганаровым консулам Польшчы ў Манака ў 2007-2014 гадах. МЗС краіны пазбавіла яго пасады ў чэрвені 2014 году.

вс