Logo Polskiego Radia
Print

У Румыніі распачаўся рэфэрэндум па пытаньні вызначэньня праўнага статусу шлюбу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.10.2018 12:40
Рэфэрэндум быў выкліканы зборам 3 мільёнаў подпісаў румынаў, якія дамагаліся адназначнага вызначэньня шлюбу, як саюзу выключна жанчыны з мужчынам.
Рэфэрэндум у РумынііРэфэрэндум у Румыніі PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

У Румыніі распачаўся рэфэрэндум па пытаньні вызначэньня праўнага статусу шлюбу
У суботу, 6 кастрычніка распачаўся рэфэрэндум па пытаньні ўнясеньня зьменаў у канстытуцыю Румыніі, а менавіта аб вызначэньн6і паняцьця шлюбу, як саюзу выключна жанчыны й мужчыны.
17 верасьня Канстытуцыйны Суд Румыніі дазволіў правесьці агульнанацыянальны плебісцыт у гэтай справе. Напярэдадні за рэфэрэндум выказаліся абедзьве палаты румынскага парлямэнту: Сэнат і Палата прадстаўнікоў.
Рэфэрэндум быў выкліканы зборам 3 мільёнаў подпісаў румынаў, якія дамагаліся адназначнага вызначэньня шлюбу, як саюзу выключна жанчыны з мужчынам. Актуальная канстытуцыя Румыніі, утрымлівае нэўтральную фармулёўку паняцьця «шлюб». Паводле яе шлюбам зьяўляецца «саюз двух сужэнцаў».
Грамадзкія арганізацыі Румыніі, якія дзейнічаюць у падтрымку аднаполых шлюбаў выказалі станоўчы пратэст супраць рэфэрэндуму. Іх прадстаўнікі, заклікаюць прызнаваць вынікі галасаваньня, толькі ў выпадку яўкі, якая перакрычыць 30% выбарцаў.
Рэфэрэндум завершыцца 7 кастрычніка ўвечары.

У суботу, 6 кастрычніка распачаўся рэфэрэндум па пытаньні ўнясеньня зьменаў у канстытуцыю Румыніі, а менавіта аб вызначэньні паняцьця шлюбу, як саюзу выключна жанчыны й мужчыны.

17 верасьня Канстытуцыйны Суд Румыніі дазволіў правесьці агульнанацыянальны плебісцыт па гэтым пытаньні. Напярэдадні за рэфэрэндум выказаліся абедзьве палаты румынскага парлямэнту: Сэнат і Палата прадстаўнікоў.

Рэфэрэндум быў выкліканы зборам 3 мільёнаў подпісаў румынаў, якія дамагаліся адназначнага вызначэньня шлюбу, як саюзу выключна жанчыны з мужчынам. Актуальная канстытуцыя Румыніі, утрымлівае нэўтральную фармулёўку паняцьця «шлюб». Паводле яе шлюбам зьяўляецца «саюз двух сужэнцаў».

Грамадзкія арганізацыі Румыніі, якія дзейнічаюць у падтрымку аднаполых шлюбаў выказалі станоўчы пратэст супраць рэфэрэндуму. Іх прадстаўнікі, заклікаюць прызнаваць вынікі галасаваньня, толькі ў выпадку яўкі, якая перакрочыць 30% выбарцаў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт