Расея „размывае” сьляды справы Скрыпаля
Галяндцы паведамляюць пра дзейнасьць расейскай вайсковай выведкі на Захадзе.
Міністар абароны Нідэрляндаў Анк Бейлевелд паведаміла ў чацьвер, што ў красавіку з краіны былі выдаленыя чатыры расейцы, якія рыхтавалі ўзлом у інтэрнэтную сетку Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, сядзіба якой месьціцца ў Гаазе. Экспэрты згаданай арганізацый пацьвердзілі, што былы агент ГРУ Сяргей Спрыпаль й яго дачка былі атручаныя „Навічком”, то бок вырабленай у Савецкім Саюзе атрутай.
Нідэрляндзкія ўлады не сумняюцца, што выдаленыя з краіны расейцы - гэта супрацоўнікі ГРУ. Мужчынам удалося пазьбегнуць адказнасьці толькі таму, што яны прыехалі ў Нідэрлянды на падставе дыпляматычных пашпартоў.
Шмат сьведчыць пра тое, што расейскія агенты займаліся ня толькі справай Скрыпаля. У адным зь іхных кампутараў нідэрляндзкія службы знайшлі доказы хакерскіх атакаў у Бразыліі, Швэйцарыі й Малайзіі.
Паводле нідэрляндзкіх уладаў, агенты хацелі атрымаць доступ да інфармацыі пра расьсьледаваньне прычын катастрофы малайзійскага лайнэра, які ў ліпені 2014 году быў зьбіты расейскай ракетай над Украінай, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз