Logo Polskiego Radia
Print

У Македоніі праходзіць рэфэрэндум па зьмене назвы краіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.09.2018 14:01
Рэфэрэндум можа закончыць 30-гадовую спрэчку за назву краіны.
У Македоніі праходзіць рэфэрэндум па зьмене назвы краіны.У Македоніі праходзіць рэфэрэндум па зьмене назвы краіны.PAP/EPA/VALDRIN XHEMAJ

У Македоніі праходзіць рэфэрэндум па зьмене назвы краіны
Рэфэрэндум можа закончыць 30-гадовую спрэчку за назву краіны.
У Македоніі праходзіць рэфэрэндум па зьмене назвы краіны на Рэспубліка Паўночная Македонія. На гэткую назву пасьля амаль 30 гадоў спрэчак пагадзіліся ўрады ў Скоп'е й Атэнах.
Дасягнутае ў чэрвені ў Грэцыі пагадненьне адкрые перад былой югаслаўскай рэспублікай шлях у Эўрапейскі Зьвяз і NATO.
Тым часам апошнія апытаньні, праведзеныя перад рэфэрэндумам паказалі, што па справе назвы краіны македонскае грамадзтва можна падзеленае.
Варта ўспомніць, што байкатаваць галасаваньне заклікаў прэзыдэнт Македоніі Георге Іваноў, які адмовіўся падпісаць ратыфікаванае парлямэнтам пагадненьне.
Права галасаваць мае адзін мільён васемсот тысяч грамадзян. Каб рэфэрэндум было сапраўдным, яўка павінна скласьці ня менш за 50%. Галасаваньне будзе працягвацца да 19.00 гадзіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт