Украінцы затрымалі буйную партыю наркотыкаў з Польшчы 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        19.09.2018 14:07
                    
                    У аэрапорце „Барыспаль” у багажы з Варшавы памежнікі знайшлі амаль 5,5 кіляграма какаіну.
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Украінцы затрымалі буйную партыю наркотыкаў з Польшчы 
У аэрапорце „Барыспаль” у багажы з Варшавы памежнікі знайшлі амаль 5,5 кіляграма какаіну.
Украінскія памежнікі перахапілі кантрабанду наркотыкаў з Польшчы. У аэрапорце ў Кіеве, у адпраўленым з Варшавы багажы  былі выяўленыя больш за пяць кіляграмаў какаіну. У сваю чаргу на КПП у Львоўскай вобласьці памежнікі арыштавалі каля 80 кіляграмаў макавай саломы, якую кантрабандысты спрабавалі ўвезьці на тэрыторыю Ўкраіну.
Як паведаміла прэс-служба Памежнай службы Ўкраіны, амаль 5,5 кіляграма какаіну ў міжнародным аэрапорце „Барыспаль” выявіў сабака падчас праверкі чамадана, які быў адпраўлены з Варшавы ў Тэль-Авіў. 
У сваю чаргу макавая салома была перахопленая на КПП „Будомеж-Грушаў” у багажным адсеку аўтобуса, які ехаў з Польшчы ва Ўкраіны. Салому з Польшчы спрабаваў вывезьці грамадзянін Украіны. 
аз