Праходзіць падрыхтоўка да сустрэчы лідараў абедзьвюх Карэяў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.09.2018 14:21
                    
                    У памежным гарадку Паньмыньчжом сустракаюцца вайсковыя экспэрты абедзьвюх дзяржаваў.
                
                         Праходзіць падрыхтоўка да сустрэчы лідараў абедзьвюх Карэяў.PAP/EPA/SOUTH KOREA DEFENSE MINISTRY / HANDOUT
Праходзіць падрыхтоўка да сустрэчы лідараў абедзьвюх Карэяў.PAP/EPA/SOUTH KOREA DEFENSE MINISTRY / HANDOUT
                     
Праходзіць падрыхтоўка да сустрэчы лідараў абедзьвюх Карэяў
У памежным гарадку Паньмыньчжом сустракаюцца вайсковыя экспэрты абедзьвюх дзяржаваў.
У памежным гарадку Паньмыньчжом у карэйскай дэмілітарызаванай зоне сёньня сустракаюцца прадстаўнікі войскаў Паўднёвай і Паўночнай Карэяў. Перамовы датычаць вайсковых пытаньняў, якія падчас прамых перамоваў на бліжэйшым тыдні будуць закранаць лідары абедзьвюх дзяржаваў. 
Гаворка ідзе, між іншым, пра ліквідацыю першай лініі памежных пунктаў, раззбраеньне Супольнай зоны бясьпекі ў Паньмыньчжоме, а таксама сумесны пошуку парэшткаў амэрыканскіх жаўнераў, якія да гэтага часу могуць знаходзіцца ў буфернай зоне паміж дзьвюма Карэямі. 
У ходзе перамоў таксама можа закранацца пытаньне аб забесьпячэньні міру на марской мяжы, дзе часта даходзіць інцыдэнтаў паміж арміямі абедзьвюх дзяржаваў. 
аз
У памежным гарадку Паньмыньчжом у карэйскай дэмілітарызаванай зоне сёньня сустракаюцца прадстаўнікі войскаў Паўднёвай і Паўночнай Карэяў. Размовы датычаць вайсковых пытаньняў, якія падчас прамых перамоваў на бліжэйшым тыдні будуць закранаць лідары абедзьвюх дзяржаваў.