Расея прапануе Японіі падпісаць мірны дагавор
Паводле Ўладзіміра Пуціна, Расея й Японія маглі б заключыць мірны дагавор да канца 2018 году.
Расея хоча заключыць мірны дагавор зь Японіяй. Пра гэта падчас Усходняга эканамічнага форуму ва Ўладзівастоку заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Раней таксама прэм'ер Японіі Сіндза Абэ, які пабываў на форуме, заклікаў Маскву прадпрыняць меры з мэтай падпісаньня гэткага дагавору.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Расея й Японія не заключылі мірнага дагавору. Абедзьве краіны па сёньняшні дзень спрачаюцца за частку Курыльскіх выспаў.
Выступаючы падчас Усходняга эканамічнага форуму Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея й Японія маглі б падпісаць мірны дагавор да канца 2018 году.
„Давайце заключым мірны дагавор - не зараз, але да канца году - без якіх-небудзь папярэдніх умоваў(…) Пазьней, на падставе дамовы, як сябры, мы будзем працягваць вырашаць усе спрэчныя пытаньні”, - запрапанаваў прэзыдэнт Расеі.
Нагадвае, Японія патрабуе, каб Расея вярнула ёй частку Курыльскіх выспаў, захопленых падчас Другой сусьветнай вайны й пратэстуе супраць будаўніцтва расейскіх ваенных баз у спрэчным рэгіёне.
аз
Расея хоча заключыць мірны дагавор зь Японіяй. Пра гэта падчас Усходняга эканамічнага форуму ва Ўладзівастоку заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Раней таксама прэм'ер Японіі Сіндза Абэ, які пабываў на форуме, заклікаў Маскву прадпрыняць меры з мэтай падпісаньня гэткага дагавору.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Расея й Японія не заключылі мірнага дагавору. Абедзьве краіны па сёньняшні дзень спрачаюцца за частку Курыльскіх выспаў.
Выступаючы падчас Усходняга эканамічнага форуму Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея й Японія маглі б падпісаць мірны дагавор да канца 2018 году.
„Давайце заключым мірны дагавор - не зараз, але да канца году - без якіх-небудзь папярэдніх умоваў(…) Пазьней, на падставе дамовы, як сябры, мы будзем працягваць вырашаць усе спрэчныя пытаньні”, - запрапанаваў прэзыдэнт Расеі.
Нагадваем, Японія патрабуе, каб Расея вярнула ёй частку Курыльскіх выспаў, захопленых падчас Другой сусьветнай вайны й пратэстуе супраць будаўніцтва расейскіх ваенных баз у спрэчным рэгіёне.
аз