Logo Polskiego Radia
Print

Кітай адкажа на чарговае амэрыканскае мыта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2018 15:12
Калі б заявы Дональда Трампа былі рэалізаваныя, дадатковыя мыты ахапілі б амаль усе прадукты, імпартаваныя з Кітая ў ЗША.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кітайскае Міністэрства замежных спраў заявіла, што чарговыя крокі ЗША ў гэтак званай «гандлёвай вайне» паміж краінамі не застануцца без адказу. Пад канец мінулага тыдня на адным з сацыяльных парталаў амэрыканскі прэзыдэнт намякнуў на магчымасьць увядзеньня дадатковага мыта на поўны аб’ём кітайскага экспарту ў ЗША.
Прэзыдэнт Дональд Трамп даў зразумець, што гатовы ўвесьці акцыз на чарговую групу кітайскіх прадуктаў, гэтым разам вартасьцю 267 мільярдаў даляраў. Паводле яго, такія крокі дапамагаюць абараняць амэрыканскую гаспадарку. Да гэтага часу Вашынгтон увёў і накіраваў на грамадзкія кансультацыі запісы, якія тычацца павышэньня акцызаў на тавары, вартасьць якіх у гандлёвым абмене – каля 200 мільярдаў даляраў.
Гэтым самым, калі б заявы Дональда Трампа былі рэалізаваныя, дадатковыя мыта ахапілі б амаль усе прадукты, імпартаваныя з Кітая ў ЗША.
Прэс-сакратар кітайскага МЗС заявіў, што ўсе крокі Вашынгтону ў гэтым напрамку сустрэнуцца з адпаведным адказам Пэкіну. Цяпер абедзьве краіны ўвялі ўзаемныя дадатковыя акцызы на тавары вартасьцю 50 мільярдаў даляраў.
Аналітыкі зьвяртаюць увагу, што заявы аб чарговых акцызах звужаюць прастору для перамоваў паміж Кітаем і ЗША. Да гэтага часу прадстаўнікі абедзьвюх краін правялі шмат сустрэч, прысьвечаных гандлю. Аднак яны не дапамаглі вырашыць канфлікт.

Кітайскае Міністэрства замежных спраў заявіла, што чарговыя крокі ЗША ў гэтак званай «гандлёвай вайне» паміж краінамі не застануцца без адказу. Пад канец мінулага тыдня на адным з сацыяльных парталаў амэрыканскі прэзыдэнт намякнуў на магчымасьць увядзеньня дадатковага мыта на поўны аб’ём кітайскага экспарту ў ЗША.

Прэзыдэнт Дональд Трамп даў зразумець, што гатовы ўвесьці акцыз на чарговую групу кітайскіх прадуктаў, гэтым разам вартасьцю 267 мільярдаў даляраў. Паводле яго, такія крокі дапамагаюць абараняць амэрыканскую гаспадарку. Да гэтага часу Вашынгтон увёў і накіраваў на грамадзкія кансультацыі запісы, якія тычацца павышэньня акцызаў на тавары, вартасьць якіх у гандлёвым абмене – каля 200 мільярдаў даляраў.

Гэтым самым, калі б заявы Дональда Трампа былі рэалізаваныя, дадатковыя мыты ахапілі б амаль усе прадукты, імпартаваныя з Кітая ў ЗША.

Прэс-сакратар кітайскага МЗС заявіў, што ўсе крокі Вашынгтону ў гэтым напрамку сустрэнуцца з адпаведным адказам Пэкіну. Цяпер абедзьве краіны ўвялі ўзаемныя дадатковыя акцызы на тавары вартасьцю 50 мільярдаў даляраў.

Аналітыкі зьвяртаюць увагу, што заявы аб чарговых акцызах звужаюць прастору для перамоваў паміж Кітаем і ЗША. Да гэтага часу прадстаўнікі абедзьвюх краін правялі шмат сустрэч, прысьвечаных гандлю. Аднак яны не дапамаглі вырашыць канфлікт.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт