Эўрапейскія бюракраты прагнуць помсты для Вугоршчыны
Дзяржаўны сакратар па пытаньнях сувязяў з грамадзкасьцю Міністэрства Замежных Спраў Вугоршчыны Тамас Мэнчэр назваў помстай праект рэзалюцыі, які рыхтуе Эўрапейскі Парлямэнт у дачыненьні да Вугоршчыны, паведамляе інтэрнэт-партал niezależna.pl
Эўрапейскія бюракраты намераныя распачаць дзеяньне 7 артыкулу Эўрапейскага трактату, менавіта гэтай працэдураў Брусэль запужвае й Варшаву.
Камісія грамадзянскіх свабод, юстыцыі і ўнутраных спраў Эўрапейскага Парлямэнту ў чэрвені выказалася за прымяненьня ў дачыненьні да Вугоршчыны 7 артыкулу эўрапейскага трактата. У зацьверджаным Эўрапарлямэнтам дакумэнце, ў прыватнасьці, сьцьвярджаецца, што «ў Вугоршчыне назіраецца сур’ёзная рызыка падрыву законнасьці».
З гэтае прычыны эўрадэпутаты зьвярнуліся да Эўрапейскай Камісіі з заклікам распачаць у дачыненьні да Вугоршчыны дзеяньне 7 артыкулу эўрапейскага трактату.
Вугорскі ўрад пад кіраўніцтвам Віктара Орбана абвінавачваецца ў парушэньні незалежнасьці судоў, свабоды слова а таксама ў парушэньні іншых грамадзянскіх свабод. Аднак, апошнім часам, сьпіс прэтэнзій з боку ЭЗ да Вугоршчыны значна павялічыўся, пераконвае інтэрнэт-выданьне niezależna.pl
Сёлета ў чэрвені вугорскі парлямэнт істотна завастрыў антыміграцыйнае заканадаўства, што й выклікала абуральную рэакцыю эўрапейскай бюракратыі.
Паводле ўзгаданага чыноўніка з МЗС Вугоршчыны Тамаса Мэнчэра, эўрапейскія чыноўнікі не маюць легітымнасьці, дзеля абвінавачваньня сувэрэннага ўрада, які прадстаўляе інтарэсы вэнграў.
Адначасова вугорскія СМІ паведамляюць, што 11 верасьня прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан прыме ўдзел у пленарным пасяджэньні Эўрапейскага парлямэнту.
Дзяржаўны сакратар па пытаньнях сувязяў з грамадзкасьцю Міністэрства Замежных Спраў Вугоршчыны Тамас Мэнчэр назваў помстай праект рэзалюцыі, які рыхтуе Эўрапейскі Парлямэнт у дачыненьні да Вугоршчыны, паведамляе інтэрнэт-партал niezależna.pl
Эўрапейскія бюракраты намераныя распачаць дзеяньне 7 артыкулу Эўрапейскага трактату, менавіта гэтай працэдураў Брусэль запужвае й Варшаву. Камісія грамадзянскіх свабод, юстыцыі і ўнутраных спраў Эўрапейскага Парлямэнту ў чэрвені выказалася за прымяненьня ў дачыненьні да Вугоршчыны 7 артыкулу эўрапейскага трактата. У зацьверджаным Эўрапарлямэнтам дакумэнце, ў прыватнасьці, сьцьвярджаецца, што «ў Вугоршчыне назіраецца сур’ёзная рызыка падрыву законнасьці».
З гэтае прычыны эўрадэпутаты зьвярнуліся да Эўрапейскай Камісіі з заклікам распачаць у дачыненьні да Вугоршчыны дзеяньне 7 артыкулу эўрапейскага трактату. Венгерскі ўрад пад кіраўніцтвам Віктара Орбана абвінавачваецца ў парушэньні незалежнасьці судоў, свабоды слова а таксама ў парушэньні іншых грамадзянскіх свабод. Аднак, апошнім часам, сьпіс прэтэнзій з боку ЭЗ да Вугоршчыны значна павялічыўся, пераконвае інтэрнэт-выданьне niezależna.pl
Сёлета ў чэрвені вугорскі парлямэнт істотна завастрыў антыміграцыйнае заканадаўства, што й выклікала абуральную рэакцыю эўрапейскай бюракратыі.
Паводле палітыка з МЗС Вугоршчыны Тамаса Мэнчэра, эўрапейскія чыноўнікі не маюць легітымнасьці, дзеля абвінавачваньня сувэрэннага ўрада, які прадстаўляе інтарэсы вэнграў. Адначасова вугорскія СМІ паведамляюць, што 11 верасьня прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан прыме ўдзел у пленарным пасяджэньні Эўрапейскага парлямэнту.
niezależna.pl/эж