Logo Polskiego Radia
Print

У М'янме арыштаваныя журналісты Reuters

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.09.2018 16:08
Суд у горадзе Янгон прызнаў 32-гадовага Ко Ва Лона й 28-гадовга Ко Кʼя Со вінаватымі ў парушэньні закона аб дзяржаўнай таямніцы.
Арыштаваныя журналісты Ко Ва Лон і Ко Кʼя Со Арыштаваныя журналісты Ко Ва Лон і Ко Кʼя Со PAP/EPA/LYNN BO BO

У М'янме арыштаваныя журналісты Reuters
Да 7 гадоў пазбаўленьня волі асуджаныя два журналісты агенцтва Reuters. Суд Мʼянмы прызнаў іх вінаватымі ў парушэньні закона аб дзяржаўнай таямніцы. Асуджаныя журналісты займаліся дакумэнтаваньнем злачынстваў учыненых ваеннаслужачымі ў дачыненьні да мусульманскай народнасьці рахінджа. Супраць арышту журналістаў пратэставалі заходнія краіны й міжнародныя арганізацыі.
Суд у горадзе Янгон прызнаў 32-гадовага Ко Ва Лона й 28-гадовы Ко Кʼя Со вінаватымі ў парушэньні закона аб дзяржаўнай таямніцы. У сьнежні мінулага года, журналісты былі затрыманыя неўзабаве пасьля таго, як супрацоўнік паліцыі перадаў дакумэнты, якія тычацца ваенных апэрацый у раёнах пражываньня нацыянальнай меншасьці рахінджа. Паводле, журналістаў улады Мʼянмы ажыцьцявілі мэтанакіраваную правакацыю.
Да ўладаў Мʼянмы з заклікам выхваліць журналістаў зьвярталіся прадстаўнікі Эўрапейскага Зьвязу, Злучаных Штатаў і Канады. Галоўны рэдактар агенцтва Reuters паведаміў, што пасьля прысуду будзе дамагацца падтрымкі ад міжнароднай супольнасьці.
эж

Да 7 гадоў пазбаўленьня волі асуджаныя два журналісты агенцтва Reuters. Суд Мʼянмы прызнаў іх вінаватымі ў парушэньні закона аб дзяржаўнай таямніцы. Асуджаныя журналісты займаліся дакумэнтаваньнем злачынстваў учыненых ваеннаслужачымі ў дачыненьні да мусульманскай народнасьці рахінджа.

Супраць арышту журналістаў пратэставалі заходнія краіны й міжнародныя арганізацыі.

Суд у горадзе Янгон прызнаў 32-гадовага Ко Ва Лона й 28-гадовага Ко Кʼя Со вінаватымі ў парушэньні закона аб дзяржаўнай таямніцы. У сьнежні мінулага года, журналісты былі затрыманыя неўзабаве пасьля таго, як супрацоўнік паліцыі перадаў дакумэнты, якія тычацца ваенных апэрацый у раёнах пражываньня нацыянальнай меншасьці рахінджа.

Паводле, журналістаў улады Мʼянмы ажыцьцявілі мэтанакіраваную правакацыю.
Да ўладаў Мʼянмы з заклікам вызваліць журналістаў зьвярталіся прадстаўнікі Эўрапейскага Зьвязу, Злучаных Штатаў і Канады. Галоўны рэдактар агенцтва Reuters паведаміў, што пасьля прысуду будзе дамагацца падтрымкі ад міжнароднай супольнасьці.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт