У Камбоджы прысудзілі аўстралійца да 6 гадоў турмы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.08.2018 16:10
Мужчына непатрэбна выкарыстаў дрон.
Photo: 13082/pixabay.com/CC0 Creative Commons
У Камбоджы да 6 гадоў пазбаўленьня волі прысуджаны аўстралійскі кінарэжысёр. Суд вырашыў, што Джэймс Рыкетсон вінаваты ў шпіянажы.
69-гадовы мужчына быў арыштаваны ў чэрвені пасьля таго, як ён быў сфатаграфаваны падчас выкарыстаньня дрона над мітынгам, які зладзіла апазыцыйная, ужо распушчаная Партыя нацыянальнага выратаваньня Камбоджы.
Пасьля суда, Джэймс Рыкетсон пытаў са зьдзіўленьнем: «Для якога ўраду я вёў шпіёнскую дзейнасьць»?
яс