Памёр сьпявак і палітык Ёсіф Кабзон
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.08.2018 12:58
Кабзон вядомы як выканаўца патрыятычных савецкіх і расейскіх песень, зь якімі ён быў частым госьцем у Беларусі.
Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=53918933
Як паведамляюць расейскія мэдыі, пасьля анкалягічнай хваробы ў 80-гадовым узросьце памёр сьпявак, грамадзкі і палітычны дзеяч Ёсіф Кабзон.
Кабзон вядомы як выканаўца патрыятычных савецкіх і расейскіх песень, зь якімі ён быў частым госьцем Менска, віцебскага «Славянскага базару», магілёўскага «Залатога шлягеру».
Апошнія гады ён быў неўязным ў ЗША праз падазраньні на сувязь з расейскай мафіяй, а таксама ва Ўкраіну — за тое, што падтрымліваў расейскую анэксію Крыму і разьвязваньне Крамлём вайны на Данбасе.
svaboda.org/яс