Logo Polskiego Radia
Print

Мэркел выступіла з асуджэньнем спроб самасуду ў Кемніцы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.08.2018 13:32
Між іншым, група нэанацыстаў працягвае у сацыяльных сетках падбухторваць да масавых беспарадкаў.
PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Мэркел выступіла з асуджэньнем спроб самасуду ў Кемніцы
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель рашуча асудзіла спробы лінчаваньня, якія адбыліся ў апошнія дні ў Кемніцы (былы Карл-Маркс Штадт) ва ўсходняй частцы краіны. У той жа час лідэр Нямеччыны выказала ён спачуваньні сямʼі чалавека, які памёр у нядзеля пасьля нападу двух імігрантаў.
«Тое, што мы бачылі, не павінна мець месца ў прававой дзяржаве. У нас ёсьць відэазапісы, на якіх бачна, як адбываецца паляваньне на людзей, бойкі, нянавісьць на нашых вуліцах. Гэта не мае нічога агульнага з нашай прававой дзяржавай.», – эмацыянальна выказалася канцлер Ангела Мэркель.
Між іншым, група нэанацыстаў у сацыяльных сетках працягвае падбухторваць да масавых беспарадкаў у
Кемніцы. Адначасова іншыя грамадзкія арганізацыі рыхтуюцца правесьці ўласныя дэманстрацыі. Мясцовая паліцыя заклапочана магчымымі беспарадкамі.
У нядзелю падчас сьвята ў гораду ў Кемніцы (былы Карл-Маркс-Штадт) адбылася бойка, у выніку якой ад нажавога раненьня памёр 35-гадовы немец. Нямецкая паліцыя арыштавала двух падазраваных у забойстве; імі аказаліся маладыя людзі зь Ірану й Сырыі.
эж


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель рашуча асудзіла спробы лінчаваньня, якія адбыліся ў апошнія дні ў Кемніцы (былы Карл-Маркс-Штадт) ва ўсходняй частцы краіны. У той жа час лідэр Нямеччыны выказала спачуваньні сямʼі чалавека, які памёр у нядзеля пасьля нападу двух імігрантаў.

«Тое, што мы бачылі, не павінна мець месца ў прававой дзяржаве. У нас ёсьць відэазапісы, на якіх бачна, як адбываецца паляваньне на людзей, бойкі, нянавісьць на нашых вуліцах. Гэта не мае нічога агульнага з нашай прававой дзяржавай», – эмацыянальна выказалася канцлер Ангела Мэркель.

Між іншым, група нэанацыстаў працягвае у сацыяльных сетках падбухторваць да масавых беспарадкаў. Адначасова іншыя грамадзкія арганізацыі рыхтуюцца правесьці ўласныя дэманстрацыі. Мясцовая паліцыя заклапочана магчымымі вулічных беспарадкамі.

У нядзелю падчас сьвята гораду ў Кемніцы (былы Карл-Маркс-Штадт) адбылася бойка, у выніку якой ад нажавога раненьня памёр 35-гадовы немец. Паліцыя арыштавала двух падазраваных у забойстве; імі аказаліся маладыя людзі зь Ірану й Сырыі.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт