Ізраільцянам раздадуць зброю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        22.08.2018 10:00
                    
                                 
                
                
                    Афіцэры і сяржанты пасьля заканчэньня тэрміновай службы змогуць пакінуць сабе зброю.
                
                
                    
                         Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0
Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Міністар унутранай бясьпекі Ізраіля Гілад Эрдал падпісаў дакумэнт, які ўносіць зьмены ў інструкцыю аб выдачы ліцэнзіі на зброю.
Згодна з новымі правіламі, афіцэры і сяржанты пасьля заканчэньня тэрміновай службы ня толькі ня будуць пазбаўлены ліцэнзіі, але змогуць пакінуць сабе і зброю, якая будзе заставацца ў іх да таго часу, пакуль яны лічацца ў рэзэрве.
Гэта мера павінна прывесьці да павышэння ўзроўню бясьпекі ў ізраільскім грамадзтве, падкрэсьліваецца ў паведамленьні Міністэрства ўнутранай бясьпекі.
У дадатак да гэтага па дазвол на нашэньне зброі змогуць зьвяртацца валянтэры паліцыі, супрацоўнікі выратавальнай службы, ліцэнзія на зброю выдаецца таксама вадзіцелям грамадзкага транспарту.
Паводле даных Міністэрства ўнутранай бясьпекі, каля 145 тысяч ізраільцян маюць зброю, ня лічачы тых, хто носіць яе па абавязку службы.
Nn.by/вк