У Каталёніі праходзіць акцыя жоўтай стужкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        21.08.2018 11:00
                    
                                 
                
                
                    Паліцыя Каталёніі затрымлівае і штрафуе асоб, якія здымаюць жоўтую стужку з будынкаў.
                
                
                    
                         Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Каталёнская паліцыя прасьледуе людзей, якія здымаюць жоўтыя стужкі з вуліц і будынкаў у гэтым рэгіёне. Гэты сымбаль зьяўляецца выразам салідарнасьці з палітыкамі Каталёніі, якіх затрымалі леташняй восеньню за спробу абвясьціць незалежнасьць рэгіёна.
За зьняцьце стужкі пагражае штраф ад 601 да 30 тысяч эўра.
Жоўтая стужка стала сымбалем салідарнасьці з прыхільнікамі незалежнасьці Каталёніі. Такія стужкі прымацаваны ў парлямэнце Каталёніі на крэслах дэпутатаў, якія пакінулі краіну з-за боязі быць арыштаванымі. Сярод іх былы прэм'ер-міністар рэгіёна Карлес Пуджэмон.
27 ліпеня Вярхоўны суд Гішпаніі адмовіўся выпусьціць з турмы дзевяць палітычных дзеячаў Каталёніі, якіх абвінавацілі ў арганізацыі рэфэрэндуму аб незалежнасьці рэгіёна ў 2017 годзе. Мадрыд лічыць галасаваньне незаконным.
Адным з ініцыятараў акцыі жоўтай стужкі зьяўляецца трэнэр футбольнага клюба Manchester United Пэп Гвардыёля, ураджэнец Каталёніі.
вк