Падзеньне курсу турэцкай ліры можа пацягнуць за сабою іншыя валюты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.08.2018 15:32
                    
                                 
                
                
                    Вугорскі форынт за некалькі дзён патаньнеў на 9%, рыкашэтам атрымаў таксама польскі злоты.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Рэзка падае курс турэцкай ліры, з пачатку бягучага году яна патаньнела на больш чым 40% у адносінах да даляра – нагадвае «Gazeta Wyborcza». Крызіс у Турэччыне цягне ўніз таксама іншыя валюты гэтак званых узыходзячых рынкаў, між іншым, вугорскі форынт, які за некалькі дзён патаньнеў на 9%. Рыкашэтам атрымаў таксама польскі злоты.
На колькі праблемы Турцыі могуць паўплываць на эўрапейскія рынкі? Некаторыя аналітыкі параўноўваюць цяперашнюю сытуацыю з азіяцкім крызісам у 90-ыя гады, калі праблемы Тайлянду выклікалі крызіс ва ўсім рэгіёне, а пазьней перакінуліся на ўзыходзячыя рынкі. Эўрапейскія банкі пазычылі Турцыі больш за 150 млрд. даляраў у крэдытах.
Турэцкі кіраўнік Рэджэп Таіп Эрдаган вінаваціць у падзеньні курса ліры «міжнародных спэкулянтаў». Але праблемы пачаліся з таго, што прэзыдэнт ЗША заявіў пра ўвядзеньне мытных пошлін на сталь, імпартаваную з Турцыі, яшчэ раней ЗША ўвялі санкцыі супраць некаторых турэцкіх міністраў.
Gazeta Wyborcza/нг