Logo Polskiego Radia
Print

У Афганістане талібы спрабуюць захапіць важны горад

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 17:18
Гэта стратэгічны цэнтар Газьні, баі за горад доўжацца ўжо 4 дні.
Foto: EPAMOHAMMAD ANWAR DANISHYAR Dostawca PAP/EPA

Супярэчлівыя паведамленьні паступаюць з горада Газьні ў Афганістане. У пятніцу талібы пачалі змасаваны наступ на горад. Сёньня яны заявілі, што ўсталявалі свой кантроль над горадам. У сваю чаргу ўрадавыя сілы заяўляюць, што напад адбіты.

Газьні зьяўляецца адным з найбольш стратэгічна важных гарадоў у Афганістане. Ён знаходзіцца на паўдарогі паміж Кабулам і Кандагарам, на галоўным гандлёвым і транспартным шляху. Раней паведамлялася, што талібы занялі паўночныя й заходнія раёны правінцыі, сталіцай якой ёсьць Газьні.

Сытуацыя ў горадзе зьмяняецца з гадзіны на гадзіну. Талібы працягваюць атаку на 150-тысячны горад. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што яны адбіваюць напад, але пасьля чатырох дзён баёў сутыкненьні працягваюцца. На дапамогу мясцовым жаўнерам афганскі ўрад накіраваў каля тысячы салдат спэцназа.

Афганскія СМІ інфармуюць, што за чатыры дні баёў загінула каля 300 чалавек. Усё больш драматычнай становіцца сытуацыя цывільных асоб у Газьні. Яны апынуліся ў пастцы: талібы атакуюць горад з усіх бакоў, спыненыя пастаўкі правіянту, у людзей канчаецца ежа.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт