Logo Polskiego Radia
Print

Расьце напружанасьць паміж Анкарой і Вашынгтонам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.08.2018 15:23
Амэрыканскія мытныя пошліны моцна ўдарылі па турэцкай ліры.
Turkish President Tayyip Erdogan. Photo: Wikimedia Commons/Kremlin.ru.Turkish President Tayyip Erdogan. Photo: Wikimedia Commons/Kremlin.ru.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра падваеньне мыта на імпарт сталі (на 50%) і алюмінію (на 20%) з Турэччыны. Белы дом заявіў, што прычынай дадзенага рашэньня зьяўляюцца меркаваньні нацыянальнай бясьпекі.

Пры гэтым амэрыканскія СМІ зазначаюць, што павялічэньне пошлін, верагодна, ёсьць помстай за адмову Анкары вызваліць затрыманага амэрыканскага пастара Эндру Брансона з Паўднёвай Караліны. Ён быў затрыманы тры месяцы пасьля няўдалага перавароту 2016 года па падазрэньні ў падтрымцы групы, зьвязанай з арганізатарамі перавароту, і аказаньні дапамогі курдзкім сэпаратыстам.

На гэтым тыдні ў Вашынгтоне прайшлі перамовы паміж урадамі Злучаных Штатаў і Турэччыны наконт вызваленьня пастара. Яны скончыліся няўдачай. Правал перамоваў адмоўна адбіўся на рынку, што прывяло да абясцэньваньня турэцкай ліры. Абменны курс валюты зьнізіўся на 14%, а кошт акцый на фондавай біржы ў Стамбуле ўпаў на 3,5%.

У адказ турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Турэччына "ня стане на калені ў зьвязку з эканамічнай маніпуляцыяй" з боку Злучаных Штатаў. Рэджэп Эрдаган запэўніў грамадзян, што, нягледзячы на ціск на турэцкую валюту, эканоміка краіны будзе працягваць расьці. Ён падкрэсьліў, што краіна мае трывалыя эканамічныя сувязі з Расеяй, і што да канца года Турэччыну наведаюць 6 мільёнаў расейскіх турыстаў.

PR\юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт