У Баварыі адчыняюцца новыя транзытныя цэнтры для ўцекачоў
З сёньняшняга дня ў Баварыі пачынаюць працаваць першыя «Транзытныя цэнтры», у якіх будуць зьмяшчаць імігрантаў, якія просяць прытулку. Гэтую аўтарскую ідэю фэдэральнага міністра ўнутраных спраў Хорста Зэехофэра моцна крытыкуюць апазыцыя, гуманітарныя няўрадавыя арганізацыі і нямецкія касьцёлы.
Першыя цэнтры адчыненыя сёньня ў сямі баварскіх раёнах. Пакуль яны змогуць прыняць максымальна 1500 мігрантаў.
Паводле праціўнікаў ідэі, стварэньне такіх месцаў – нішто іншае як будова сучасных гета. «Транзытныя цэнтры – гэта сорам для ўладаў Баварыі, якія вядуць сваю выбарчую кампанію на плячах мігрантаў», – гаворыць Аляксандар Таль з баварскай Рады па справах уцекачоў.
У сваю чаргу прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі «Ратуйма дзяцей» папярэджваюць, каб не зьмяшчаць у зачыненыя цэнтры дзяцей мігрантаў. «Прыбываньне ў такіх месцах ускладніць дзецям працэс разьвіцьця і будзе выклікаць агрэсію», – сказала дырэктар нямецкага аддзяленьня гэтай арганізацыі Зузанна Кругер.
Апошнія гады расьце колькасьць чалавек, якія спрабуюць нелегальна перасекчы аўстрыйска-нямецкую мяжу. Улады Баварыі па намове міністра ўнутраных спраў Хорста Зэехофэра вырашылі прадпрыняць меры ў выглядзе стварэньня транзытных цэнтраў.
З сёньняшняга дня ў Баварыі пачынаюць працаваць першыя «Транзытныя цэнтры», у якіх будуць зьмяшчаць імігрантаў, якія просяць прытулку. Гэтую аўтарскую ідэю фэдэральнага міністра ўнутраных спраў Хорста Зэехофэра моцна крытыкуюць апазыцыя, гуманітарныя няўрадавыя арганізацыі і нямецкія касьцёлы.
Першыя цэнтры адчыненыя сёньня ў сямі баварскіх раёнах. Пакуль яны змогуць прыняць максымальна 1500 мігрантаў.
Паводле праціўнікаў ідэі, стварэньне такіх месцаў – нішто іншае як будова сучасных гета. «Транзытныя цэнтры – гэта сорам для ўладаў Баварыі, якія вядуць сваю выбарчую кампанію на плячах мігрантаў», – гаворыць Аляксандар Таль з баварскай Рады па справах уцекачоў.
У сваю чаргу прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі «Ратуйма дзяцей» папярэджваюць, каб не зьмяшчаць у зачыненыя цэнтры дзяцей мігрантаў.
«Прыбываньне ў такіх месцах ускладніць дзецям працэс разьвіцьця і будзе выклікаць агрэсію», – сказала дырэктар нямецкага аддзяленьня гэтай арганізацыі Зузанна Кругер.

ав