Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімер Пуцін гатовы сустрэцца з Дональдам Трампам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.07.2018 15:18
Аднак Пуцін папярэдзіў, што спатканьне можа адбыцца толькі пры выкананьні пэўных умоў.
Уладзімер ПуцінУладзімер ПуцінPhoto:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Уладзімер Пуцін гатовы сустрэцца з Дональдам Трампам
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў у пятніцу аб тым, што ён гатовы сустрэцца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам. Кіраўнік Расеі дадаў, што ён ужо запрасіў свайго амэрыканскага калегу наведаць Маскву. Аднак Уладзімер Пуцін папярэдзіў, што спатканьне можа адбыцца толькі пры выкананьні пэўных умоў.
Пасьля саміту краін БРЫКС, які праходзіў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў Яганэсбургу, Уладзімер Пуцін удакладніў, што ЗША і Расеі павінны абмяркоўваць міжнародныя канфлікты, а таксама ядзернае пагадненьне з Іранам.
Расейскі лідэр падкрэсьліў, што ў галіне абмежаваньня распаўсюджваньня ядзернага ўзбраеньня, ЗША й Расея маюць агульныя інтарэсы.
эж


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў у пятніцу аб тым, што ён гатовы сустрэцца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам.

Кіраўнік Расеі дадаў, што ён ужо запрасіў свайго амэрыканскага калегу наведаць Маскву. Аднак Уладзімер Пуцін папярэдзіў, што спатканьне можа адбыцца толькі пры выкананьні пэўных умоў.

Пасьля саміту краін БРЫКС, які праходзіў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў Яганэсбургу, Уладзімер Пуцін удакладніў, што ЗША й Расеі павінны абмяркоўваць міжнародныя канфлікты, а таксама ядзернае пагадненьне з Іранам.

Расейскі лідэр падкрэсьліў, што ў галіне абмежаваньня распаўсюджваньня ядзернага ўзбраеньня, ЗША й Расея маюць агульныя інтарэсы.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт