Паўночная Карэя перадала ЗША парэшткі амэрыканскіх жаўнераў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        27.07.2018 12:12
                    
                                 
                
                
                    Нагадаем 65 гадоў таму, 27 ліпеня 1953 году паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй было заключанае перамір'е.
                
                
                    
                         Урачыстая цырымонія перадачы парэшткаўPAP/EPA/KIM HONG-JI / POOL
Урачыстая цырымонія перадачы парэшткаўPAP/EPA/KIM HONG-JI / POOL
                     
                
                
                
               
                
                          
Паўночная Карэя перадала парэшткі амэрыканскіх жаўнераў
Парэшткі 55 амэрыканскіх салдат, якія загінулі падчас Карэйскай вайны, былі перададзеныя амэрыканскаму боку, паведамляе Белы дом. Сёньня ў 5 гадзін раніцы паводле менскага часу, ваенны самалёт ЗША ажыцьцявіў транспарт салдацкіх астанкаў з тэрыторыі Карэйскай Народна-дэмакратычнай Рэспублікі на тэрыторыю ваеннай базы ЗША ў Паўднёвай Карэі.
Прэс-сакратар Белага дому паведаміла, што гэта першы й вельмі важны крок для масавай перадачы парэшткаў амэрыканскіх вайскоўцаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter камэнтуючы перадачу парэшткаў, выказаў асабістую падзяку паўночнакарэйскаму кіраўніку Кім Чын Іну.
Нагадаем 65 гадоў таму, 27 ліпеня 1953 году паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй было заключаная перамір'е, якое працягваецца па сёньняшні дзень.
эж
Парэшткі 55 амэрыканскіх салдат, якія загінулі падчас Карэйскай вайны, былі перададзеныя амэрыканскаму боку, паведамляе Белы дом.
Сёньня ў 5 гадзін раніцы паводле менскага часу, ваенны самалёт ЗША ажыцьцявіў транспарт салдацкіх астанкаў з тэрыторыі Карэйскай Народна-дэмакратычнай Рэспублікі на тэрыторыю ваеннай базы ЗША ў Паўднёвай Карэі.
Прэс-сакратар Белага дому паведаміла, што гэта першы й вельмі важны крок для масавай перадачы парэшткаў амэрыканскіх вайскоўцаў. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter, камэнтуючы перадачу парэшткаў, выказаў асабістую падзяку паўночнакарэйскаму кіраўніку Кім Чын Іну.
Нагадаем 65 гадоў таму, 27 ліпеня 1953 году паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй было заключанае перамір'е, якое працягваецца па сёньняшні дзень.
эж