Прарыў дамбы ў Лаосе – сотні людзей зьніклі без вестак
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        25.07.2018 13:24
                    
                    На правінцыю Атапы абрынулася каля 5 млрд кубамэтраў вады – гэты аб'ём адпавядае 2 млн алімпійскіх басэйнаў.
                
                         Ахвяры прарыву дамбы ў Лаосе	PAP/EPA/ABC LAOS NEWS
Ахвяры прарыву дамбы ў Лаосе	PAP/EPA/ABC LAOS NEWS
                     
Прарыў дамбы ў Лаосе – сотні людзей зьніклі без вестак
На паўднёвым усходзе Лаоса ўчора ўвечары адбыўся прарыў вялікай дамбы. Магутны струмень вады змыў некалькі вёсак і разбурыў тысячы дамоў. Ёсьць загінуўшыя, але іх колькасьць акрэсьліць пакуль немагчыма.
Недабудаваная дамба коштам у 1 млрд даляраў была часткай буйнога энэргетычнага праекта, які, па задуме ўрада краіны, павінен быў ператварыць Лаос у «батарэю Азіі».
Падчас прарыву дамбы ў лаоскай правінцыі Атапы адбыўся абрынулася каля 5 млрд кубамэтраў вады – гэты аб'ём адпавядае 2 млн алімпійскіх басэйнаў. Без жытла засталіся больш за 6,5 тысяч чалавек.
Паводле мясцовых СМІ, прэмʼер-міністар краіны Тхонгул Сісуліт з іншымі чыноўнікамі выехаў на месца стыхійнага бедзтва. Ён заявіў, што ўсім пацярпелым будзе аказана неабходная дапамога.
На дадзены момант у Лаосе працуе 10 дамбаў, у бліжэйшыя 20 гадоў у Лаосе плянуецца пабудаваць некалькі дзясяткаў новых гідраэлектрастанцый.
паводле bbc.com/эж
На паўднёвым усходзе Лаоса ўчора ўвечары адбыўся прарыў вялікай дамбы. Магутны струмень вады змыў некалькі вёсак і разбурыў тысячы дамоў. Ёсьць загінуўшыя, але іх колькасьць акрэсьліць пакуль немагчыма.
Недабудаваная дамба коштам у 1 млрд даляраў была часткай буйнога энэргетычнага праекта, які, па задуме ўрада краіны, павінен быў ператварыць Лаос у «батарэю Азіі».
Падчас прарыву дамбы на лаоскую правінцыю Атапы абрынулася каля 5 млрд кубамэтраў вады – гэты аб'ём адпавядае 2 млн алімпійскіх басэйнаў. Без жытла засталіся больш за 6,5 тысяч чалавек.