Logo Polskiego Radia
Print

Францыя рыхтуецца да галоўнага дзяржаўнага сьвята – Дня ўзяцьця Бастыліі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.07.2018 16:52
На ахову правапарадку дадаткова мабілізавана каля 12 тысяч паліцэйскіх і жандармаў.
PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

З нагоды фіналу Чэмпіянату Сьвету па футболе й Дня ўзяцьця Бастыліі ў Парыжу прынятыя надзвычайныя захады бясьпекі. У нядзелю 15 ліпеня адбудзецца фінальны матч чэмпіянату сьвету паміж зборнымі Францыі й Харватыі.

Паводле падлікаў парыскай прэфэктуры 90 тысяч футбольных аматараў зьбяруцца ў ваколіцах Эфэлевай вежы, каб назіраць за спартыўным спаборніцтвам.

На ахову правапарадку дадаткова мабілізавана каля 12 тысяч паліцэйскіх і жандармаў. Парыскія ўлады ўжо перакрылі рух на Элізэйскіх палях, Марсавым полі й паблізу Эфэлевай вежы. Менавіта там адбудзецца грандыёзны салют прысьвечаны Дню Узяцьця Бастыліі.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт