Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкі ўрад заклапочаны ростам антысэмітызму ў краіне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.07.2018 11:30
Урад ставіць сабе за мэту маніторынг і кантроль усіх праяваў антысэмітызму.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Нямецкі ўрад заклапочаны ростам антысэмітызму ў краіне
Паўнамоцны прадстаўнік урада Нямеччыны па барацьбе з антысэмітызмам Фелікс Кляйн мае намер стварыць у буйных гарадах краіны, спэцыялізаваныя адміністрацыйныя адзінкі, якія будуць фіксаваць любыя антысэміцкія інцыдэнты. Новыя інстытуцыі будуць фінансавацца міністэрства па справах сямʼі.
Нямецкі ўрад ставіць сабе за мэту маніторынг і кантроль усіх праяваў антысэмітызму, нават тыя, якія з-за паніжанага ўзроўню гвалту не былі зафіксаваныя паліцыяй. Паводле словаў Фелікса Кляйна, урад Нямеччыны мае дакладна акрэсьліць, што зьяўляецца праявамі антысэмітызму.
Апошнім часам у Нямеччыне няўхільна расьце лічбаў антысэміцкіх альбо антызіраільскіх інцыдэнтаў. Летась нямецкая паліцыя зафіксавала ажно 1400 падобных здарэньняў.
эж


Паўнамоцны прадстаўнік урада Нямеччыны па барацьбе з антысэмітызмам Фелікс Кляйн мае намер стварыць у буйных гарадах краіны, спэцыялізаваныя адміністрацыйныя адзінкі, якія будуць фіксаваць любыя антысэміцкія інцыдэнты.

Новыя інстытуцыі будуць фінансавацца міністэрствам па справах сямʼі.
Нямецкі ўрад ставіць сабе за мэту маніторынг і кантроль усіх праяваў антысэмітызму, нават тых, якія з-за паніжанага ўзроўню гвалту не былі зафіксаваныя паліцыяй. Паводле словаў Фелікса Кляйна, фэдэральны урад Нямеччыны мае дакладна акрэсьліць, што зьяўляецца праявамі антысэмітызму.

Апошнім часам у Нямеччыне няўхільна расьце лічба антысэміцкіх альбо антызіраільскіх інцыдэнтаў. Летась нямецкая паліцыя зафіксавала ажно 1400 падобных здарэньняў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт