Logo Polskiego Radia
Print

Мігранты напалі на экіпаж італьянскага судна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.07.2018 13:14
Мігранты, выратаваныя ля берагоў Лібіі італьянскім суднам, баючыся, што іх накіруюць у Трыпалі, напалі на экіпаж.
PAP/EPA/MIGUEL PAQUET

Мігранты напалі на экіпаж італьянскага судна
Мігранты, выратаваныя з лодкі ля берагоў Лібіі італьянскім суднам, баючыся, што іх накіруюць у Трыпалі, напалі на экіпаж. На дапамогу прыйшла адзінка італьянскай прыбярэжнай службы.
Учора ноччу судна «Vos Thalassa» пад італьянскім сьцягам, якое належала прыватнай фірме, падняло з пашкоджанай лодкі на борт 66 мігрантаў, не паслухаўшы загаду лібійскай прыбярэжнай службы. У сувязі з гэтым, італьянскае МУС заявіла, што судна ня будзе прынятае ў ніводным італьянскім порце, а мігранты павінны быць перасаджаныя на лібійскія патрульныя адзінкі. Лібійскія мігранты паднялі бунт, напалі на экіпаж, які зачыніўся на капітанскім мастку і выклікаў дапамогу. На месца прыбыў карабель італьянскай прыбярэжнай службы, жаўнеры падавілі бунт і забралі мігрантаў. Іх перавезьлі на Сыцылію, дзе будзе праведзена сьледзтва.
Судну «Vos Thalassa» забаронена заплываць у італьянскія парты.

На дапамогу прыйшла адзінка італьянскай прыбярэжнай службы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт