Рэджэп Таіп Эрдаган прыме прэзыдэнцкую прысягу 8 ліпеня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.06.2018 17:21
Згодна з новымі правіламі, ён будзе ўзначальваць ня толькі дзяржаву, але і ўрад.
Рэджэп Таіп Эрдаган прыме прэзыдэнцкую прысягу 8 ліненя. PAP/EPA/SEDAT SUNAPAP/EPA/SEDAT SUNA
Рэджэп Таіп Эрдаган прыме прэзыдэнцкую прысягу 8 ліненя
Згодна з новымі правіламі, ён будзе ўзначальваць ня толькі дзяржаву, але і ўрад.
8 ліпеня Рэджэп Таіп Эрдаган прыме прэзыдэнцкую прысягу. Такім чынам ён стане першым кіраўніком Турцыі пасьля ўступленьня ў сілу закону аб прэзыдэнцкай сыстэме. Згодна зь ім, прэзыдэнт будзе ўзначальваць ня толькі дзяржаву, але і ўрад.
8 ліпеня прысягу прымаць таксама 600 турэцкіх парлямэнтароў. Паводле новых правілаў, прэзыдэнт будзе самастойна прызначаць і звальняць міністраў, судзьдзяў і іншых службовых асоб. Ён таксама будзе мець магчымасьць падпісваць дэкрэты.
Дарадчыкі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ўжо пачалі працу над новай структурай ураду. Пакуль не вядома, хто будзе прызначаны на пасады віцэ-прэзыдэнтаў і 16 міністраў.
Нагадваем, Рэджэп Таіп Эрдаган выйграў у першым тур прэзыдэнцкіх выбараў. Ён атрымаў 52,5% галасоў выбаршчыкаў. Яго самы сур’ёзны супернік Мухамэд Інджэ атрымаў 30,5% галасоў. Яўка на выбарах склала 88%.
аз
8 ліпеня Рэджэп Таіп Эрдаган прыме прэзыдэнцкую прысягу. Ён стане першым кіраўніком Турцыі пасьля ўступленьня ў сілу закону аб прэзыдэнцкай сыстэме. Згодна зь ім, прэзыдэнт будзе ўзначальваць ня толькі дзяржаву, але і ўрад.
8 ліпеня прысягу прымуць таксама 600 турэцкіх парлямэнтароў. Паводле новых правілаў, прэзыдэнт будзе самастойна прызначаць і звальняць міністраў, судзьдзяў і іншых службовых асоб. Ён таксама будзе мець магчымасьць падпісваць дэкрэты.
Дарадчыкі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ўжо пачалі працу над новай структурай ураду. Пакуль не вядома, хто будзе прызначаны на пасады віцэ-прэзыдэнтаў і 16 міністраў.
Нагадваем, Рэджэп Таіп Эрдаган выйграў у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Ён атрымаў 52,5% галасоў выбаршчыкаў. Яго самы сур’ёзны супернік Мухамэд Інджэ атрымаў 30,5% галасоў. Яўка на выбарах склала 88%.
аз