Парашэнка прагназуе павелічэньне фіндапамогі ЗША
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка прагназуе павелічэньне фінансавай дапамогі Ўкраіне ад ЗША й паглыбленьне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва пасьля прыняцьця Закону аб нацыянальнай бясьпецы.
«Ужо ў бліжэйшы час у мяне адбудзецца тэлефонная размова зь міністрам абароны ЗША. У нас будзе павелічэньне фінансавай падтрымкі абароны нашай дзяржавы, паляпшэньне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўзмацненьне ўкраінскай арміі і ўсяго сэктара бясьпекі й абароны», – сказаў Парашэнка, прадстаўляючы новага кіраўніка Данецкай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі ў Краматорску.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсьліў, што важна пасьпець гэта зрабіць да саміту Ўкраіна-Эўразьвяз, заплянаванага на 9 ліпеня, і саміту НАТО, заплянаванага на 11-12 ліпеня.
Нагадаем, 21 чэрвеня Вярхоўная Рада прыняла Закон аб нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны. У дакумэнце выкладзеныя паўнамоцтвы па арганізацыі бясьпекі розных органаў улады – прэзыдэнта, Міністэрстваў абароны і ўнутраных спраў, узброеных сіл, Генштабу й СБУ.
Раней стала вядома, што ЗША могуць амаль у два разы скараціць ваенную дапамогу Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў праекце ваеннага бюджэту, зацьверджаным у Сэнаце. Аднак дакумэнт яшчэ будзе абмяркоўвацца двумя палатамі Кангрэсу, пасьля чаго ў яго могуць унесьці зьмены.

інтэрфакс-украіна/корреспондент/вс