Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнікі дыпляматыі „нармандзкай групы” сустрэліся ў Бэрліне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2018 13:37
Нямецкія СМІ высока цэняць факт узнаўленьня сустрэч, але дадаюць, што да паразуменьня яшчэ далёка.
Kіраўнік нямецкай дыпляматыі Хайка Маас. PAP/EPA/CLEMENS BILANKіраўнік нямецкай дыпляматыі Хайка Маас. PAP/EPA/CLEMENS BILANPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Кіраўнікі дыпляматыі „нармандзкай групы” сустрэліся ў Бэрліне
Нямецкія СМІ высока цэняць факт узнаўленьня сустрэч, але дадаюць, што да паразуменьня яшчэ далёка.
Учора ўвечары ў Бэрліне сустрэліся кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Расеі і Ўкраіны, то бок прадстаўнікі гэтак званай „нармандзкай групы” па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе.
Нямецкія СМІ высока ацэньваюць факт, што ўзнаўленьне сустрэчаў, але прызнаюць, што да паразуменьня па-ранейшаму далёка.
Хайка Маас падчас кароткай прэс-канфэрэнцыі выказаў задавальненьне ў сувязі з тым, што сустрэча адбылася.
„Народ Украіны пытаецца, калі нарэшце будзе мір. Я не магу даць ім канкрэтнага, здавальняючага адказу. Таму вельмі добра, што мы сустракаемся й гаворым пра тое, як гэты мір дасягнуць”, - сказаў кіраўнік нямецкай дыпляматыі.
Ён дадаў, што па пытаньні аб накіраваньні міратворчай місіі ААН у Данбас таксама пагадненьне не было дасягнутае.
„У прынцыпе, мы ўсе згодныя з тым, што такая місія неабходная, але ня можам дамовіцца, як такая місія павінна выглядаць”, - сказаў Маас.
Учарашнія размовы ў Бэрліне доўжыліся больш за чатыры гадзіны. Нямецкія СМІ лічаць посьпехам факт, што сустрэча кіраўнікоў дыпляматыі „нармандзкай групы” наогул адбылася.
аз

Учора ўвечары ў Бэрліне сустрэліся кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Расеі і Ўкраіны, то бок прадстаўнікі гэтак званай „нармандзкай групы” па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе.

Нямецкія СМІ высока ацэньваюць факт узнаўленьня сустрэчаў, але прызнаюць, што да паразуменьня па-ранейшаму далёка.

Хайка Маас падчас кароткай прэс-канфэрэнцыі выказаў задавальненьне ў сувязі з тым, што сустрэча адбылася.

„Народ Украіны пытаецца, калі нарэшце будзе мір. Я не магу даць ім канкрэтнага, здавальняючага адказу. Таму вельмі добра, што мы сустракаемся й гаворым пра тое, як гэты мір дасягнуць”, - сказаў кіраўнік нямецкай дыпляматыі.

Ён дадаў, што па пытаньні аб накіраваньні міратворчай місіі ААН у Данбас таксама пагадненьне не было дасягнутае.

„У прынцыпе, мы ўсе згодныя з тым, што такая місія неабходная, але ня можам дамовіцца, як такая місія павінна выглядаць”, - сказаў Маас.

Учарашнія размовы ў Бэрліне доўжыліся больш за чатыры гадзіны. Нямецкія СМІ лічаць посьпехам факт, што сустрэча кіраўнікоў дыпляматыі „нармандзкай групы” наогул адбылася.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт