Logo Polskiego Radia
Print

Расея гатова прыняць удзел у сустрэчы „нармандзкай чацьвёркі” ў Бэрліне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2018 12:37
„Ня будзе ніякіх забароненых тэм”, - пераконвае намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Рыгор Карасін.
Масквa.Масквa.Photo: 3dman_eu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расея гатова прыняць удзел у сустрэчы „нармандзкай чацьвёркі” ў Бэрліне
„Ня будзе ніякіх забароненых тэм”, - пераконвае намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Рыгор Карасін.
Расея гатовая ўдзельнічаць у дыскусіях міністраў замежных спраў краін „нармандзкай чацьвёркі”. Сустрэча заплянаваная ў Бэрліне 11 чэрвеня. Міністры замежных спраў Францыі, Нямеччыны, Украіны й Расеі абмяркуюць далейшыя крокі па стабілізацыі сытуацыі ў Данбасе.
Паводле намесьніка кіраўніка МЗС Расеі Рыгора Карасіна, Масква сярод іншага мае намер закрануць пытаньне спэцыяльнага статусу для Данбаса й прысутнасьці ў гэтым рэгіёне міратворчай місіі ААН.
„Ня будзе ніякіх забароненых тэм”, - пераконваў Рыгор Карасін.
Тым часам працягваюцца намаганьні з мэтай арганізаваць саміт краін, якія ўдзельнічаюць у працэсе па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне. Пра гэта падчас сваіх апошніх візытаў у Расею з Уладзімірам Пуціным размаўлялі, як канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, так і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон.
Паводле часткі экспэртаў, працэс мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе ўскладняе Расея. З аднаго боку яна падтрымлівае прарасейскіх сэпаратыстаў, а з другога, на міжнародным узроўні, заяўляе, што не зьяўляецца бокам у спрэчцы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт