Logo Polskiego Radia
Print

У Саудаўскай Арабіі арыштавалі змагарак за правы жанчын

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 04.06.2018 12:14
Праваабаронцы лічаць, што арыштаваныя патрабавалі паскарэньня працэсу ўраўнаваньня правоў з мужчынамі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакФота: pixabay.com/Public Domain CC0

За апошнія два тыдні за краты трапілі 11 жанчын, якіх абвінавачваюць у падтрымцы “варожых элемэнтаў з-за мяжы”. Гэта пагражае ім дваццацю гадамі зьняволеньня. Усе яны змагаліся за права кіраваньня аўтамабілем, а таксама за скасаваньне апекі мужчын падчас падарожжа або лячэньня. Цяпер бяз згоды мужа або бацькі саўдаўская жанчына гэтага ня можа рабіць.

Акурат нядаўна ўрад каралеўства абвясьціў, што жанчынам дазволяць кіраваць аўтамабілем. А наступнік трону Мухамад ібн Сальман заяўляў, што хоча зрабіць Саудаўскую Арабію адкрытай да сьвету і іншых рэлігій.

Будучы манарх таксама абяцаў зьнішчыць радыкальныя погляды. Сапраўды, князь абмежаваў свавольства рэлігійнай паліцыі і кансэрватыўнага духавенства, даў магчымасьць саудыйцам наведваць кінатэатры і канцэрты, а жанчынам засноўваць уласныя фірмы і нават глядзець матчы на стадыёнах бяз згоды мужа. А на днях політэхнічны інстытут згадзіўся ўпершыню прыняць на навучаньня дзяўчат.

Праваабаронцы лічаць, што арыштаваныя патрабавалі паскарэньня працэсу ўраўнаваньня правоў мужчын і жанчын — за гэта і былі зьняволены.

Арабійскаія ўлады ня хочуць падпарадкоўвацца жаданьням актывістак, а зьбіраюцца па-ранейшаму кантраляваць грамадзка-палітычную сытуацыю ў каралеўстве.

Gazeta Wyborcza/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт