Ва Ўкраіне больш няма ВДВ
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
26.05.2018 13:01
Прэзыдэнт і парлямэнт прынялі закон, каб пазьбегнуць асацыяцыі з расейскімі "военно-воздушными войсками".
youtube.com/screen
Зь сёньняшняга дня ва Ўкраіне няма ВДВ. Уступіў у сілу закон аб перайменаваньні высокамабільных дэсантных войск Узброеных сіл на дэсантна-штурмавыя войскі. Перайменаваньне гэтага роду войск адбылося для таго, каб пазьбегнуць супадзеньня абрэвіятуры з назвай расейскіх паветрана-дэсантных войск — “Воздушно-десантные войска” (ВДВ).
Згодна з тлумачальнай запіскай да закону, перайменаваньне аднаго з родаў войск абумоўлена акупацыяй Узброенымі сіламі Расеі часткі тэрыторыі Украіны, што выклікала нэгатыўнае стаўленьне асабістага саставу УС Украіны і вэтэранаў-дэсантнікаў да абрэвіятуры ВДВ, якая стала асацыіравацца з расейскімі ВДВ.
Вярхоўная Рада Ўкраіны яшчэ 5 красавіка падтрымала ініцыятыву Прэзыдэнта аб перайменаваньні высокамабільных дэсантных войск у дэсантна-штурмавыя.
23 траўня, падчас урачыстасьцей у сувязі са стагодзьдзем стварэння ўкраінскай марской пяхоты, якія адбыліся ў Мікалаеве, Прэзыдэнт Украіны Пэтро Парашэнка падпісаў адпаведны закон.
Unian.ua/вк