Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда адкрыў у Чыкага шыльду, прысьвечаную сваім папярэднікам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2018 12:30
Шыльда прысьвечаная прэзыдэнту ў выгнаньні Рышарду Качароўскаму і прэзыдэнту Леху Качыньскаму.
PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда адчыніў у Чыкага шыльду, прысьвечаную сваім папярэднікам – былому прэзыдэнту ў выгнаньні Рышарду Качароўскаму і былому прэзыдэнту Леху Качыньскаму. Урачыстасьць у польскім касьцёле сьвятога Фэрдынанда ў Чыкага была апошнім пунктам візыту польскага прэзыдэнта ў ЗША.
У кароткай прамове Анджэй Дуда нагадаў, што табліца прысьвечаная двум былым прэзыдэнтам, якія ў красавіку 2010 году загінулі ў смаленскай катастрофе. «Яны ляцелі разам і разам памерлі. Гэта вялікі сымбаль адзінства тых палякаў, якія жывуць у Польшчы, і тых, хто жыве за мяжой», – казаў прэзыдэнт у Чыкага.
Прэзыдэнт Польшчы дзякаваў палякам у Амэрыцы за прасоўваньне інтарэсаў Польшчы, клопат пра польскасьць і за падтрымку Польшчу. Ён заклікаў палякаў у ЗША быць аб’яднанымі і стваралі адзіную палітычную сілу.
Шыльда зьяўляецца падарункам жыхароў Люблінскага ваяводзтва Польшчы. Гэта была праява ўдзячнасьці амэрыканскім палякам за шматгадовую падтрымку. Дадатковай прычынай ахвяраваньня шыльды зьяўляецца 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці Польшчы і 100-годзьдзя Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэта.

Анджэй Дуда адкрыў у Чыкага шыльду, прысьвечаную сваім папярэднікам – былому прэзыдэнту ў выгнаньні Рышарду Качароўскаму і былому прэзыдэнту Леху Качыньскаму. Урачыстасьць у польскім касьцёле сьвятога Фэрдынанда ў Чыкага была апошнім пунктам візыту польскага прэзыдэнта ў ЗША.

У кароткай прамове Анджэй Дуда нагадаў, што табліца прысьвечаная двум былым прэзыдэнтам, якія ў красавіку 2010 году загінулі ў смаленскай катастрофе. «Яны ляцелі разам і разам памерлі. Гэта вялікі сымбаль адзінства тых палякаў, якія жывуць у Польшчы, і тых, хто жыве за мяжой», – казаў прэзыдэнт у Чыкага.

Прэзыдэнт Польшчы дзякаваў палякам у Амэрыцы за прасоўваньне інтарэсаў Польшчы, клопат пра польскасьць і за падтрымку Польшчу. Ён заклікаў палякаў у ЗША быць аб’яднанымі і ствараць адзіную палітычную сілу.

Шыльда зьяўляецца падарункам жыхароў Люблінскага ваяводзтва Польшчы. Гэта была праява ўдзячнасьці амэрыканскім палякам за шматгадовую падтрымку. Дадатковай прычынай ахвяраваньня шыльды зьяўляецца 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці Польшчы і 100-годзьдзе Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэта.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт