У Італіі прайшлі ўрачыстасьці ў 74-ю гадавіну бітвы за Монтэ-Касына
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.05.2018 18:41
Бітва за Монтэ-Касына – адна з найбольш крывавых на заходніх франтах Другой сусьветнай вайны.
Вэтэран Уладзіслаў Дамброўскі ў манастыры на гары Монтэ-КасынаPAP/Adam Guz
У Італіі прайшлі ўрачыстасьці ў 74-ю гадавіну бітвы за Монтэ-Касына
У 74-ю гадавіну бітвы за Монтэ-Касына польская дэлегацыя й скаўты ўсклалі кветкі да помніка 3-й дывізіі Карпацкіх стральцоў. Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яахім Брудзіньскі нагадаў, што салдаты генэрала Ўладзіслава Андэрса хоць і на чужой зямлі, але змагаліся за радзіму. Ён дадаў, што ўрачыстасьці ў Монтэ-Касына маюць асаблівае значэньне ў 100-ю гадавіну вяртаньня незалежнасьці Польшчаю.
Урачыстасьці на польскіх вайсковых могілках у Монтэ-Касына пачаліся ад імшы. Удзел у мерапрыемстве прынялі вэтэраны, у тым ліку салдаты генэрала Андэрса, скаўты й прадстаўнікі польскіх і італьянскіх дзяржаўных улад.
74 гады таму, 18 траўня 1944 году, салдаты 2-га Польскага корпусу ўзялі манастыр і ўзвышша Монтэ-Касына ў Італіі. Зламаўшы абарону элітных нямецкіх частак, яны адкрылі саюзьнікам шлях на Рым.

вс