Дзяржсакратар ЗША абмяркоўвае дэталі сустрэчы Трамп - Кім Чэн Ын
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.05.2018 17:07
                    
                    Дата й месца правядзеньня сустрэчы Дональда Трампа й Кім Чэн Ына не былі яшчэ афіцыйна названыя.
                
                         Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа й лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын.PAP/EPA/US WHITE HOUSE HANDOUT
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа й лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын.PAP/EPA/US WHITE HOUSE HANDOUT
                     
Дзяржсакратар ЗША абмяркоўвае дэталі сустрэчы Трамп - Кім Чэн Ын
Дата й месца правядзеньня сустрэчы Дональда Трампа й Кім Чэн Ына не былі яшчэ афіцыйна названыя.
„Злучаныя Штаты Амэрыкі разам з Паўночнай Карэяй будуць дзейнічаць на карысьць міру на Карэйскай паўвысьпе”, - казаў падчас афіцыйных сустрэч у Пхеньяне кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі Майк Пампэа. 
Дзяржсакратар ЗША падчас чарговага візыту ў Паўночную Карэю будзе абмяркоўваць падрабязнасьці, датычныя сустрэчы Дональда Трампа й Кім Чэн Ына. 
Майк Пампэа выказаў надзею, што пасьля дзесяцігодзьдзяў варожасьці, абедзьве краіны змогуць працаваць разам з мэтай вырашэньня  канфліктаў. Чакаецца таксама, што размовы прывядуць да вызваленьня амэрыканцаў, зьняволеных на тэрыторыі Паўночнай Карэі.
Нагадаем, дата й месца правядзеньня сустрэчы Дональда Трампа й Кім Чэн Ына не былі яшчэ афіцыйна названыя. Мяркуецца, што яна можа адбыцца ў сярэдзіне чэрвеня ў Сінгапуры. 
аз