Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы пратэстуюць супраць Пуціна

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2018 12:46
Акцыі пратэсту пад лёзунгам "Ён нам ня цар" прайшлі ў многіх гарадах Расеі.
Foto: @teamnavalny_vol

Тысячы расейцаў выйшлі сёньня на вуліцы гарадоў у знак пратэсту супраць урада Ўладзіміра Пуціна.

Антыпуцінаўскія дэманстрацыі ўжо адбыліся ў паўночных і далёкаўсходніх рэгіёнах Расейскай Фэдэрацыі. Дэманстранты ва Ўладзівастоку, Хабараўску, Іркуцку і Краснаярску выйшлі з лёзунгамі: «Пуцін злодзей», «Расея без Пуціна» і «Пуцін у адстаўку». Таксама пратэсты пачаліся ў Маскве. Паліцыя затрымлівала пратэстоўцаў. У Маскве ў цэнтар горада ўлады сьцягнуліся атрады АМАП і сілы Нацыянальнай гвардыі.

Дэманстрацыі пад лёзунгам «Ён ня цар для нас» зьвязаныя з плянаваным у панядзелак пачаткам чацьвёртага прэзыдэнцкага тэрміна Ўладзіміра Пуціна.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт