Logo Polskiego Radia
Print

У Сырыі разьбіўся расейскі зьнішчальнік – 2 лётчыкі загінулі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.05.2018 14:05
Агульная колькасьць страчаных у Сырыі расейскіх самалётаў дасягнула сямі.
PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

«Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай авіякатастрофы магло стаць трапляньне птушкі ў рухавік. Ніякага агнявога ўздзеяньня па самалёце не было», – гаворыцца ў паведамленьні расейскага міністэрства абароны.

Самалёт разьбіўся каля 09:45 па менскім часе над акваторыяй Міжземнага мора, калі набіраў вышыню пасьля ўзьлёту з авіябазы Хмеймім, вынікае з паведамленьня.

Агульная колькасьць страчаных у Сырыі расейскіх самалётаў дасягнула сямі. Пры гэтым толькі два самалёты зьяўляюцца баявымі стратамі расейскай арміі. Нагадаем, гэта зьбіты туркамі у лістападзе 2015 года бамбавік Су-24, а таксама штурмавік Су-25, зьбіты баевікамі ў Ідлібе сёлета ў лютым.

За час апэрацыі ў Сырыі расейскія ўлады афіцыйна прызналі гібель 85 вайскоўцаў. Самая буйная страта, паводле дадзеных мінабароны, адбылася 6 сакавіка 2018 года. Тады пры пасадцы на базе Хмеймім разьбіўся расtйскі транспартны самалёт Ан-26, загінулі 39 чалавек.

паволде BBC/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт