Летувіскі Orlen выйграў у судзе з «Полацктранснафтай»
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        30.04.2018 14:31
                    
                    Спрэчка тычылася тэхналягічнай нафты, якая была напампаваная ў летувіскую чатску трубаправоду.
                
                         ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
                     
Летувіскі Orlen выйграў у судзе з «Полацктранснафтай»
Апэратар беларускага адрэзку трубаправоду «Дружба» патрабаваў ад Orlen Lietuva 84 мільёны даляраў кампэнсацыі за гэтак званую тэхналягічную нафту, якая знаходзілася ў летувіскім адрэзку трубаправоду. Суд адхіліў скаргу.
Спрэчка тычылася тэхналягічнай нафты, якая некалькі гадоў таму была напампаваная ў летувіскую чатску трубаправоду, у той час ня дзейсную, а потым была выкарыстаная. «Полацктранснафта «Дружба»» пераконвае, што нафта належала беларусам.
«У ацэнцы Orlen Lietuva гэтыя прэтэнзіі беспадстаўныя», – напісана ў фінансавым рапарце, апублікаваным PKN Orlen. На пачатку сакавіка суд адхіліў скаргу. Беларуская кампанія можа падаць апэляцыю.
Orlen Lietuva – гэта кампанія, у якой 100% акцый мае польская кампанія PKN Orlen.
Апэратар беларускага адрэзку трубаправоду «Дружба» патрабаваў ад Orlen Lietuva 84 мільёны даляраў кампэнсацыі за гэтак званую тэхналягічную нафту, якая знаходзілася ў летувіскім адрэзку трубаправоду. Суд адхіліў скаргу.
Спрэчка тычылася тэхналягічнай нафты, якая некалькі гадоў таму была напампаваная ў летувіскую частку трубаправоду, у той час ня дзейсную, а потым была выкарыстаная. «Полацктранснафта «Дружба»» пераконвае, што нафта належала беларусам.

money.pl/ав