"The Telegraph": вядомыя асобы, падазраваныя ў атацы на Скрыпаля
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.04.2018 16:01
Функцыянэры антытэрарыстычнай паліцыі працуюць над фармулёўкай абвінавачаньня.
photo: pixabay.com/CC0
Брытанская паліцыя і спэцслужбы высьветлілі асобы, падазраваныя ў атручэньні былога расейскага агента Сяргея Скрыпаля. Пра гэта паінфармавала газэта "The Telegraph", якая не назвала іх імёны.
Паводле выданьня, функцыянэры антытэрарыстычнай паліцыі працуюць над фармулёўкай абвінавачаньня ў дачыненьні да асоб, замешаных у справу. Праўдападобна, яны знаходзяцца ў Расеі. Каб высьветліць асобы падазраваных, службы прааналізавалі дадзеныя пасажыраў авіяліній, якія прылятаюць і адлятаюць з Вялікабрытаніі. Былі выкарыстаныя здымкі з маніторынгу ў Солсбэры, дзе 4 сакавіка адбылася спроба атручэньня Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Сяргей Скрыпаль, былы падвойны агент, які перадаваў брытанскай выведцы інфармацыю расейскіх спэцслужб, разам з дачкой былі атручаныя моцным таксычным рэчывам “Навічок”. Лёндан мяркуе, што гэта была атрута расейскай вытворчасьці, а ў атацы абвінавачвае Расею. Сяргей Скрыпаль надалей знаходзіцца ў шпіталі.
ав