У Ерэване адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.04.2018 19:03
У выніку інцыдэнту 33 чалавекі былі шпіталізаваныя, у тым ліку лідары пратэсту.
Момант пратэстуyoutube.com/screen
У цэнтры Ерэвана ў панядзелак, 16 красавіка, адбыліся сутыкненьні паміж паліцэйскімі й дэманстрантамі. Пратэстоўцы выступалі супраць прызначэньня былога прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ера краіны.
Людзям удалося прарваць кардон паліцыі й дайсці да будынку Канстытуцыйнага суду. Пасьля гэтага ім шлях перагарадзіў калючы дрот.
Пры спробе дэманстрантаў разабраць загароды паліцыя прымяніла шумавыя гранаты й сьлёзацечны газ. Некаторыя крыніцы паведамілі, што ў раён сутыкненьняў паліцыя падагнала вадамёт.
У выніку інцыдэнту 33 чалавекі былі шпіталізаваныя, у тым ліку лідары пратэсту. Так, кіраўнік апазыцыйнай парлямэнцкай фракцыі Нікол Пашынян быў дастаўлены ў бальніцу з ірванымі ранамі, якія ён атрымаў пры падзеньні на калючы дрот.
Раней паліцыя заклікала спыніць мітынг і прыгразіла, што ў адваротным выпадку прыменіць сілу й спэцсродкі.
У цэнтры Ерэвана ў панядзелак, 16 красавіка, адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі. Пратэстоўцы выступалі супраць прызначэньня былога прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ера краіны.
Людзям удалося прарваць кардон паліцыі й дайсці да будынку Канстытуцыйнага суду. Пасьля гэтага ім шлях перагарадзіў калючы дрот.Пры спробе дэманстрантаў разабраць загароды паліцыя прымяніла шумавыя гранаты й сьлёзацечны газ. Некаторыя крыніцы паведамілі, што ў раён сутыкненьняў паліцыя падагнала вадамёт.

вс