У выніку хімічнай атакі ў Сырыі загінула каля 70 чалавек
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.04.2018 11:17
                    
                    Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Расею спыніць падтрымку сырыйскага рэжыму Башара аль-Асада.
                
                         У выніку хімічнай атакі ў Сырыі загінула каля 70 чалавек. PAP/EPA/SANA HANDOUT
У выніку хімічнай атакі ў Сырыі загінула каля 70 чалавек. PAP/EPA/SANA HANDOUT
                     
У выніку хімічнай атакі ў Сырыі загінула каля 70 чалавек
Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Расею спыніць падтрымку сырыйскага рэжыму Башара аль-Асада.
Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Расею спыніць падтрымку сырыйскага рэжыму Башара аль-Асада. Паводле амэрыканцаў, Масква таксама павінна пачаць супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю з мэтай прадухіліць выкарыстаньне хімічнай зброі ў Сырыі.
Гэта рэакцыя Вашынгтону на паведамленьні аб хімічнай атацы на шпіталь у горадзе Дума ў сырыйскай правінцыі Ўсходняя Гута. 
Паводле сырыйскай тэрытарыяльнай абароны, у выніку атакі загінулі як мінімум 70 чалавек, сотні атрымалі раненьні. Многія параненыя знаходзяцца ў крытычным стане, а большасьць ахвяр – гэта жанчыны й дзеці. 
аз