Logo Polskiego Radia
Print

Сьмяротна ядавітая зьмяя запаўзла ў калашыну да аўстралійца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.04.2018 10:55
Яна схавалася там ад сабак рыбака, якія за ёю ганяліся.
commons.wikimedia.org/ CC BY-SA 3.0,

Сьмяротна ядавітая тыгравая зьмяя забралася ў калашыну да аўстралійцу падчас рыбалкі, але той здолеў яе выцягнуць. На відэа інцыдэнту зьвярнула ўвагу выданьне The Daily Mail.

Жыхар штата Новы Паўднёвы Уэльс разблытваў лёску, калі ўсьвядоміў, што ў левую калашыну яго джынсаў запаўзла тыгравая зьмяя. Яна схавалася там ад сабак рыбака, якія за ёю гналіся.

Нягледзячы на ​​спалох, мужчына не разгубіўся і пераціснуў галаву зьмяі заціскам, каб яна яго не ўкусіла. Хуткім рухам выцягнуў яе сам і кінуў як мага далей. У выніку ні мужчына, ні зьмяя не пацярпелі.

Тыгравыя зьмеі лічацца аднымі з самых атрутных сухапутных зьмей і ўяўляюць небясьпеку жыцьця чалавека. Верагоднасьць загінуць пасьля іх укусу вельмі вялікая.

lenta.ru/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт